Выстава «Святло Вялікадня»


Напярэдадні светлага свята Вялікадня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адкрылася незвычайная выстава абразоў, вышытых бісерам і ўпрыгожаных паўкаштоўнымі камянямі і жэмчугам, з калекцыі матушкі Святланы Семашкевіч.

Святлана Зянонаўна Семашкевіч - мастачка-вышывальшчыца, матушка храма святых апосталаў Пятра і Паўла в.Гарнастаевічы Гродзенскай епархіі. Больш за 30 гадоў вышывае бісерам вобразы праваслаўных святых, выкарыстоўваючы ўнікальную тэхналогію, якая аб'ядноўвае складанасць і маляўнічасць візантыйскай мазаікі з прыгажосцю рускай вышыўкі. За сваю высакародную працу ў славу праваслаўнай царквы яна была ўзнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі, сярод якіх узнагароды ад мітрапаліта Мінскага і Слуц кага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі.

431