Навагодняя выстава «Лісты мінулага»


Напярэдадні навагодніх святаў ва ўстанове культуры "Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей" адкрылася навагодняя выстава "Лісты мінулага".

На выставе прадстаўлены святочныя паштоўкі XX ст. Яны нясуць віншаванні з мінулага, дазваляючы думкамі вярнуцца ў самае дарагое - дзяцінства, з самым сапраўдным Дзедам Марозам і навагоднімі цудамі.

Каб навагодні настрой застаўся надоўга, кожны жадаючы можа зрабіць фотаздымак на памяць.

Чакаем Вас!

520